Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

план работы МА класных кіраўнікоў

Дата: 11 сентября 2020 в 19:33

                                                                  ЗАЦВЯРДЖАЮ                                                

                                                                       Дырэктар ДУА “Вязаўніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа імя Я.М.Стэльмаха”

_________________________В.В.Куцік

31.08.2020 года

                                                                             

                                                

                                                                         

План работы

метадычнага  аб’яднання класных кіраўнікоў

дзяржаўнай установы адукацыі

 “Вязаўніцкі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – базавая школа імя Я.М.Стэльмаха”

на 2020/2021 навучальны год

                                                          

 Кіраўнік МА

                                     В.А.Кульчынская

Вязаўніца, 2020

ПЛАН

работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

на 2020/2021 навучальны год

ТЭМА

Удасканаленне форм і метадаў выхавання праз павышэнне майстэрства класнага кіраўніка  

МЭТА

Павышэнне эфектыўнасці выхаваўчага працэсу праз удасканаленне майстэрства класных кіраўнікоў. Метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў

ЗАДАЧЫ:

арганізацыя выхаваўчага працэсу ў свеце рэалізацыі палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Выхаванне развітай асобы вучня;

арганізацыя інфармацыйна-метадычнай дапамогі класным кіраўнікам. Фарміраванне ў класных кіраўнікоў тэарэтычнай і практычнай базы для мадэліравання сістэмы выхавання ў класе;

стварэнне ўмоў для абагульнення і распаўсюджвання вопыту работы класных кіраўнікоў. Аказанне практычнай дапамогі маладым класным кіраўнікам; 

укараненне інфармацыйна-адукацыйных тэхналогій, форм і метадаў, накіраваных на ўдасканаленне методыкі правядзення класных і інфармацыйных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў;

арганізацыя ўмоў здароўезберажэння для паспяховага навучання і выхавання вучняў;

актыўнае ўкараненне інтэрактыўных форм работы па ўмацаванні нацыянальных і сямейных традыцый.

Пасяджэнне №1 (верасень)

Тэма

Асноўныя патрабаванні да арганізацыя сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2020/2021 навучальным годзе

Форма правядзення: метадычны практыкум

Пытанні для абмеркавання

1. Аналіз работы МА класных кіраўнікоў за мінулы навучальны год  (кіраўнік МА класных кіраўнікоў)

2. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе». Абмеркаванне плана выхаваўчай работы на 2020/2021 навучальны год, нарматыўнае прававое забеспячэнне выхаваўчага працэсу ў 2020/2021 навучальным годзе (кіраўнік МА класных кіраўнікоў )

3. Супрацоўніцтва з сям’ёй пры планаванні выхаваўчай работы ў класе. Улік запытаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў. ( кіраўнік МА класных кіраўнікоў, класныя кіраўнікі 1-9 класаў)

4. Павышэнне эфектыўнасці арганізацыі шостага школьнага дня. Удзел класных кіраўнікоў, законных прадстаўнікоў навучэнцаў у мерапрыемствах шостага школьнага дня. (кіраўнік МА класных кіраўнікоў, класныя кіраўнікі 1-9 класаў)

5.Сацыяльны пашпарт класа: асаблівасці запаўнення. (педагог сацыяльны)

Літаратура

1.Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Особенности организации социальной, воспитательной и идеологической работы в учреждениях общего среднего образования в 2018/2019 учебном году»

2.Планирование воспитательной работы в классе и ее учет: Метод.рекомендации. Праблемы выхавання. Веснiк адукацыi. 2012. № 3-3.Гуткина, Л.Д. Планирование и организация воспитательной работы в школе.- М., 2002

Пасяджэнне №2 (лістапад)

Тэма

Роля ўзаемадзеяння сям’і і ўстановы адукацыі ў рабоце па фарміраванні ў дзяцей і падлеткаў навыкаў здаровага ладу жыцця 

Форма правядзення: круглы стол (сумеснае пасяджэнне з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў)

Пытанні для абмеркавання

1. Арганізацыя работы класнага кіраўніка па аптымізацыі ўзаемадзеяння  школы і законных прадстаўнікоў навучэнцаў. Павышэнне адказнасці сям’і за выхаванне і навучанне дзяцей. (кіраўнік МА класных кіраўнікоў)

2. Узаемадзеянне сям’і і школы пры арганізацыі работы па прафілактыцы ў дзяцей шкодных звычак (класны кіраўнік 9 класа).

3. Формы і метады ўзаемадзеяння сям’і і школы па фарміраванні ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, культуры бяспекі жыццядзейнасці . (педагог сацыяльны)

4. Кантроль пропускаў заняткаў навучэнцамі як спосаб павышэння вучэбнай матывацыі школьнікаў і якасці навучання, павышэнне эфектыўнасці прафілактычнай работы па папярэджанні ўхілення непаўналетніх ад вучэбнай дзейнасці і адказнасці сям’і за выхаванне і навучанне дзяцей. (кіраўнік МА класных кіраўнікоў, класныя кіраўнікі 1-9 класаў)

5. Абмен вопытам па ўзаемадзеянні з сям’ёй. (Адк. класныя кіраўнікі 1-11 класаў)

Літаратура

1.Даниличева, Н.А. Балакирева Н.А. «Психология профессионального выбора». М. «Просвещение», 1998г.

2.Карандашев, В.Н. «Психология: введение в профессию», Н. «Смысл», 2001г.

3.Народная асвета, 2006 год, № 9, 2007 год, № 2

4.Праблемы выхавання, 2006 год, № 5-13

 

Пасяджэнне № 3 (студзень)

Тэма

Выкарыстанне сучасных тэхналогій у сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце

Форма правядзення:  семінар-практыкум

Пытанні для абмеркавання

1.Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій пры арганізацыі і правядзенні сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы. (кіраўнік МА класных кіраўнікоў)

2. Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій пры правядзенні работы па прафарыентацыі навучэнцаў. ( класны кіраўнік 7 класа)

3. Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў выхаваўчай рабоце з навучэнцамі на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі (класны кіраўнік 4 класа)

4. Абмен вопытам па тэме пасяджэння (Адк. класныя кіраўнікі 1-9  класаў)

Літаратура

1.Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Об использовании современных информационных технологий в учреждениях общего среднего образования в 2019/2020 учебном году»

2. Программа непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь на 2016–2020 годы: утверждена Постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 22.02.2016 № 9

3.Инструктивно-методическое письмо об организации классного руководства и работы куратора учебной группы в учреждениях образования // Сборник нормативных документов Министерства образования Республики Беларусь. – 2012. – №24

Пасяджэнне №4 (сакавік)

Тэма

Удасканаленне  работы з навучэнцамі па прававым выхаванні, прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў, папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх

Форма правядзення:  семінар-практыкум

Пытанні для абмеркавання

1.Заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць дзейнасць па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх (кіраўнік МА класных кіраўнікоў )

2. Арганізацыя супрацоўніцтва суб’ектаў прафілактыкі ў прафілактычнай рабоце з непаўналетнімі (кіраўнік МА класных кіраўнікоў)

3. Удасканаленне прафілактычнай работы па папярэджанні ўжывання і распаўсюджання сярод непаўналетніх наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх (класны кіраўнік 5 класа)

 4. Абмен вопытам па тэме пасяджэння (Адк. класныя кіраўнікі 1-9 класаў)

Літаратура

1. Заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць дзейнасць па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетніх
2. Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. - 2009. - №8. - С.3-6
3. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 31 мая 2003 г. №200 -З “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.